16 траўня 2024, Чацвер, 9:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Зяленскага раскрылі планы вызвалення ўсёй Украіны

24
У Зяленскага раскрылі планы вызвалення ўсёй Украіны

Вызначаць будуць HIMARS і УСУ.

Усе акупаваныя Расеяй тэрыторыі Украіны, у тым ліку паўвостраў Крым, будуць вызваляцца «любым спосабам» Узброенымі сіламі.

Пра гэта заявіў дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк у эфіры FREEДОМ.

«Мы павінны правесці контрспецыяльную аперацыю, якая дазволіць Расеі пайсці на істотную трансфармацыю сваёй палітычнай сістэмы, і ў Расеі пачнецца рэвалюцыйны працэс… Усе акупаваныя ўкраінскія тэрыторыі, у тым ліку паўвостраў Крым, будуць вызваляцца любым спосабам украінскімі Узброенымі сіламі. Мы будзем туды заходзіць і знішчаць той аб'ём тэхнікі і жывой сілы Расеі, які неабходны для таго, каб акупацыя скончылася», – сказаў ён.

«Сёння свет кажа: у Крыме не было ніякага рэферэндуму, вы цалкам маеце права праводзіць дэакупацыю гэтак сама, як у Херсонскай вобласці. Што, уласна, мы і будзем рабіць… Усё будуць вызначаць HIMARS, гаўбіцы 125 мм і нашыя бліскучыя Узброеныя сілы», – дадаў Падаляк.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках