ЗША рыхтуюць пакет тэрміновай вайсковай дапамогі Украіне
11- 16.05.2024, 9:27
- 6,952
Каб падтрымаць УСУ ў раёне Харкава.
Злучаныя Штаты Амерыкі рыхтуюць да адпраўкі ва Украіну новую партыю зброі і вайсковай тэхнікі.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на брыфінг прэс-сакратара Белага дома Карын Жан-П'ер.
"Мы таксама працуем над чарговым пакетам неадкладна неабходнай дапамогі Украіне", – заявіла яна.
Жан-П'ер не ўдакладніла, што менавіта ўвойдзе ў новы пакет. Аднак паводле яе слоў, ЗША спрабуюць дапамагчы УСУ ў раёне Харкава, паколькі там "ўкраінскія сілы вядуць упартыя баі".
Са слоў спікеркі, расейцы распачалі спробу наступу ў Харкаўскай вобласці і могуць неўзабаве актывізаваць тэмпы наступальных аперацый там. Расея робіць гэта для таго, каб стварыць "неглыбокую буферную зону ўздоўж украінскай мяжы".
"І мы шчыльна каардынавалі дзеянні з Украінай, каб дапамагчы ёй падрыхтавацца", - адзначыла Жан-П'ер.