15 траўня 2024, Серада, 9:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Данілаў: Расея паціху расхістваецца

5
Данілаў: Расея паціху расхістваецца
АЛЯКСЕЙ ДАНІЛАЎ

Яе калоніі хочуць аддзяліцца.

Расея ўжо пачынае пакрысе «расхіствацца», а тыя народы, якія яна калісьці каланізавала, цяпер хочуць аддзяліцца. Гаварыць, што будзе з РФ пасля нашай перамогі, можна будзе толькі тады, калі краіна-агрэсарка страціць усе свае «калоніі».

Пра гэта ў інтэрв'ю Наталлі Масейчук расказаў сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Аляксей Данілаў.

«Павінна адбыцца вельмі простая рэч: РФ павінна страціць тыя калоніі, якія яна захапіла ў XIX–XX стагоддзі... Нам трэба разумець, што Расея – адна з нямногіх краінаў, якая ў сучасным XXI стагоддзі мае калоніі... РФ забрала ў гэтых людзей мову, традыцыі, яна забрала ў іх культуру, яна іх каланізавала. Таму што тое, што ў іх там ёсць – гэта калоніі, іх трэба вызваліць, каб гэтыя народы сталі свабоднымі», – адзначыў ён.

На думку Данілава, толькі тады, калі РФ страціць усе свае калоніі, можна будзе гаварыць пра яе далейшы лёс. Ён адзначыў, што народы Ічкерыі і Татарстана дакладна не хочуць быць у складзе краіны-агрэсаркі.

«Яны нават не хочуць мець дачынення да РФ, яны пачынаюць паволі хістацца», – дадаў Данілаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках