19 траўня 2024, Нядзеля, 17:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барэль заклікаў краіны ЕЗ падвоіць вайсковую дапамогу Украіне

Барэль заклікаў краіны ЕЗ падвоіць вайсковую дапамогу Украіне
ЖАЗЭП БАРЭЛЬ

Ён заявіў, што ўкраінцы дасягнулі значна большых поспехаў, чым чакалі ў ЕЗ.

Краіны Еўразвязу безумоўна ахвочыя і надалей даваць вайсковую падтрымку Украіне, аднак на іх даводзіцца чыніць націск, каб неабходную дапамогу Кіеву давалі хутка, сказаў вярхоўны прадстаўнік у замежных справах і палітыцы бяспекі Еўрапейскай Уніі Жазэп Барэль. У аўторак, 13 верасня, у Страсбургу ён адказаў на пытанні дэпутатаў Еўрапарламента аб вайне ва Украіне і дапамозе Еўразвязу ўкраінцам, піша DW.

«Цяпер вельмі важна скарыстацца сітуацыяй паспяховай контратакі украінцаў. Яны дасягнулі значна большых поспехаў, чым нават мы самі чакалі, а значыць, стратэгія, якую мы выбралі з самага пачатку - дакладная. Цяпер нам трэба падвоіць намаганні, а не вагацца, - упэўнены Барэль. - Пуцін грунтуецца на тым, што слабыя і далікатныя дэмакратыі ўзімку перастануць падтрымліваць Украіну дзеля, холаду, высокіх цэн. Трэба працягваць дапамогу Украіне, бо мы бачым, што яна эфэктыўная».

Ён звярнуўся да грамадзян краін Еўразвязу з заклікам не аслабляць гэтую падтрымку. Зала адрэагавала воплескамі.

«Хто б мог падумаць, калі Пуцін пачаў вайну, што праз шэсць месяцаў расейскае войска будзе абараняцца і адыходзіць? Гэта магчыма ў першую чаргу дзякуючы бясстрашнасці і адданасці ўкраінцаў сваёй краіне, а ў другую - нашай дапамозе», - падкрэсліў Барэль.

ЕЗ палепшыць каардынацыю паставак узбраенняў Украіне

Каб паскорыць вайсковую падтрымку Украіне, краіны ЕЗ маюць лепш каардынаваць паміж сабой намаганні для кампенсацыі адна адной абяцаных Украіне ўзбраенняў у рамках колавых паставак. Затрымкі з пастаўкамі ўзбраенняў Украіне адбываюцца збольшага праз тое, што ўрады краін ЕЗ не могуць дамовіцца паміж сабой, сцвярджае вярхоўны прадстаўнік ЕЗ у палітыцы бяспекі. Паводле ягоных слоў, цяпер увойдзе ў дзеянне новы механізм, які дазволіць фарсаваць гэтыя працэсы.

Упершыню ў гісторыі ЕЗ мабілізаваў свае ўласныя рэсурсы, каб даць дапамогу ваеннай краіне, указаў Барэль. І ўпершыню бюджэт для гэтай дапамогі быў дадзены з міжурадавага фонду ЕЗ. "Мы будзем і далей нястомна падтрымліваць Украіну" і дапамагаць ёй дасягнуць яе мэт, да якіх належыць не толькі поўнае вызваленне яе тэрыторыі, але і працяг барацьбы датуль, пакуль Расея цалкам не возьме на сябе адказнасць за разбурэнне Украіны, падкрэсліў галоўны дыпламат ЕЗ.

Санкцыі перашкаджаюць Расеі аднаўляць матэрыяльныя страты

У адказ на пытанне аб санкцыях у дачыненні да Расеі ён заклікаў не здымаць іх, пакуль яны не дасягнуць поўнага эфекту. «Санкцыі ўжо працуюць супраць Расеі ў гэтай вайне. Паглядзіце на вантробы падбітага расейскага танка на ўкраінскай вуліцы, і вы ўбачыце, колькі тамака заходніх марак электронікі. 45% расейскага рынку тэхналогій залежаць ад Еўропы, мы паклалі канец гэтым пастаўкам, - растлумачыў кіраўнік дыпламатыі ЕЗ. - Дзве траціны расейскіх самалётаў больш не лятаюць, бо яны зробленыя на Захадзе, а эмбарга ЕЗ не дазваляе ім атрымліваць запасныя часткі. Гэта ўплывае на магчымасць Расеі аднавіць свае гіганцкія матэрыяльныя страты ў вайне».

Акрамя таго, паводле ягоных слоў, нафтагазавыя даходы РФ за першыя 8 месяцаў 2022 года знізіліся на 18% у параўнанні з аналагічным перыядам 2021 года, бо краіны Еўразвязу сталі купляць у Расеі ў пяць разоў менш энэрганосьбітаў, чым да вайны. Аб'ёмы паставак з РФ у ЕЗ знізіліся настолькі, што нават рост цаны газу больш не кампенсуе страт, сцвярджае Барэль. "І мы далей зніжаем спажыванне расейскага газу і прыкладаем усе намаганні для поўнай энэргетычнай незалежнасці ад гэтай краіны", — дадаў ён.

У 2022 годзе ЕЗ выдаткаваў дадаткова 9 мільярдаў еўраў у якасці макраэканамічнай дапамогі Украіне, з іх краіна атрымала пакуль толькі 1 мільярд. Паралельна Кіеў вядзе перамовы з Міжнародным валютным фондам для атрымання новай, значна большай макраэканамічнай дапамогі, паведаміў Барэль.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках