19 траўня 2024, Нядзеля, 11:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жданаў: У Расеі ідзе супрацьстаянне паміж вайскоўцамі ды палітыкамі

4
Жданаў: У Расеі ідзе супрацьстаянне паміж вайскоўцамі ды палітыкамі
АЛЕГ ЖДАНАЎ

Гэтая расколіна з шалёнай хуткасцю павялічваецца.

Харкаўскі контрнаступ распачаў у РФ незваротны працэс расколу ўлады, заявіў у эфіры «Радыё НВ» вайсковы эксперт Алег Жданаў.

Паводле ягоных слоў, гэтая параза паставіла перад расейскімі "элітамі" сакраментальнае пытанне "Хто вінаваты?".

«Ідзе супрацьстаянне паміж вайскоўцамі і палітыкамі. Гэта галоўная расколіна, якая цяпер з шалёнай хуткасцю павялічваецца», - адзначыў эксперт.

Жданаў не выключыў, што наступствамі турбулентнасці могуць стаць змены пры стырне дзяржавы-агрэсара.

«Калі неўзабаве, праз некалькі тыдняў, Пуцін не выкрые нейкі бунт сярод генералаў і не пачне пертурбацыі з начальнікам Генеральнага штаба, то праз такі ж перыяд часу генералы могуць абвінаваціць Пуціна. Яны ўжо пачалі абвінавачваць яго ў паразе ў гэтай вайне. А там яшчэ ідзе хваля дэпутацкага дэмаршу: дэпутаты мясцовых рад пачынаюць гаварыць пра тое, што Пуціну трэба скласці паўнамоцтвы, бо «неяк мы не туды прыйшлі», - сказаў Жданаў.

Замаруджванне гэтага працэсу ў кожным выпадку не на карысць Пуціну, дадаў ён.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках