19 траўня 2024, Нядзеля, 11:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы выдалі абстрэл апоры моста за знішчэнне «дэсанта УСУ»

2
Расейцы выдалі абстрэл апоры моста за знішчэнне «дэсанта УСУ»

Відэафакт.

Расейскія акупанты расказалі, што знішчылі "ўкраінскі дэсант" з гелікаптэраў ля ЗАЭС. Аднак пазней было выяўлена, што гэта чарговая фальшыўка ад Расеі.

Пра гэта паведамляе Цэнтр стратэгічных камунікацый ды інфармацыйнай бяспекі.

«Расейцы пахваліліся знішчэннем «дэсанта УСУ», хоць напраўду абстралялі апору моста», - гаворыцца ў заяве.

Раней акупанты апублікавалі відэа "знішчэння марскога дэсанта УСУ экіпажамі гелікаптэраў Ка-52" каля Запарожскай АЭС. Аднак фактычна расейцы патрапілі ў апору моста паблізу Энэргадара.

«Гэты мост увясну 1943-га пачалі будаваць немцы, а ў лютым наступнага года яго ўзарвалі. Ад збудавання засталіся толькі дзве апоры, адна з якіх і стала «ахвярай» расейскага войска», - дадалі на заканчэнне.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках