19 траўня 2024, Нядзеля, 13:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: РФ ціха прызнала «дырэктыўныя страты» на сотні мільярдаў даляраў праз санкцыі

10
Bloomberg: РФ ціха прызнала «дырэктыўныя страты» на сотні мільярдаў даляраў праз санкцыі

Журналісты атрымалі ўнутраны дакумент Міністэрства фінансаў РФ.

Фінансавы сэктар Расеі панёс "дырэктыўныя страты" на сотні мільярдаў даляраў праз санкцыі, якія ЗША ды іхнія хаўруснікі ўвялі пасля пастановы Уладзіміра Пуціна пачаць уварванне ва Украіну.

Аб гэтым піша Bloomberg са спасылкай на ўнутраны дакумент Міністэрства фінансаў РФ, які трапіў у распараджэнне выдання. Пададзеныя ў ім падлікі ўключаюць наступствы адчувальнага ўдару па фондавай біржы і банкавым капітале, а таксама замарожаныя 300 мільярдаў валютных рэзэрваў Цэнтрабанка Расеі. Усе гэтыя звесткі былі сабраныя ў спецыяльнай прэзэнтацыі ды прадстаўленыя на сустрэчы службоўцаў самага высокага ўзроўню, якая адбылася ў мінулым месяцы і была прысвечаная расейскаму адказу на санкцыі. Крыніцы, інфармаваныя аб дэталях сустрэчы, пацвердзілі звесткі, адзначаныя ў дакуменце, які апынуўся ў руках журналістаў. Расейскае Міністэрства фінансаў адмовілася даваць каментар. Сам Пуцін у панядзелак сказаў у эфіры тэлевізіі, што "Расея ўпэўнена вытрымлівае вонкавы ціск", а эканоміка "стабілізуецца ды ідзе да траекторыі росту".

Bloomberg піша, што ў дакуменце не пазначаная сума агульнай шкоды праз дзеянне санкцый. Гэтыя звесткі сканцэнтраваныя на фінансавай сістэме і не ўлічваюць уплыў уведзеных абмежаванняў на эканоміку ў цэлым. Некаторыя найбольш цяжкія ўдары, адзначаныя ў дакуменце, ужо былі змякчаныя. Напрыклад, падзенне індэкса Маскоўскай фондавай біржы MOEX у ліпені склала 33% у параўнанні з паказчыкам да ўварвання. Цяпер гэта лічба складае 20%. Банк Расеі больш не публікуе звесткі пра банкавы капітал. Так што сачыць за сітуацыяй у гэтай сфэры немагчыма.

Дакумент таксама гаворыць пра шкоду фінансавай інфраструктуры. Так, у ім гаворыцца пра падзенне актываў банкавага сэктара на 80% пад ціскам санкцый. Таксама адзначаецца, што быў страчаны доступ да сістэмы SWIFT і ключавога абсталявання ды праграмнага забеспячэння. Акрамя таго, у дакуменце падкрэсліваецца, што фінансавыя інструменты, такія як дэрыватывы, хэджаванне, еўрабонды, IPO "практычна зніклі".

Ацэнкі не разглядаюць уплыў санкцый на эканоміку ў цэлым. Хаця, як піша Bloomberg, яны штурхнулі Расею ў рэцэсію, якая, мабыць, паглыбіцца налета. Іншы дакумент, прадстаўлены на сустрэчы, гаворыць, што скарачэнне эканомікі можа быць больш працяглым і глыбокім, чым чакалася.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках