28 траўня 2024, aўторак, 22:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міжнародная федэрацыя журналістаў назвала суд над Дзянісам Івашыным «пародыяй на правасуддзе»

4
Міжнародная федэрацыя журналістаў назвала суд над Дзянісам Івашыным «пародыяй на правасуддзе»

Сёння лукашысты прысудзілі палітычнага вязня да 13 гадоў турмы.

Еўрапейская федэрацыя журналістаў і Міжнародная федэрацыя журналістаў асудзілі прысуд журналісту Дзянісу Івашыну. На іхнюю думку, ён грунтуецца на неабгрунтаваных абвінавачаннях. Абедзве федэрацыі ўважаюць судовы працэс над ім за "чыстую пародыю на правасуддзе" і патрабуюць ягонага неадкладнага вызвалення.

Сёння Гарадзенскі абласны суд прысудзіў Дзяніса Івашына да 13 гадоў і аднаго месяца калоніі ўзмоцненага рэжыму. Таксама ён павінен выплаціць штраф 150 базавых адзінак і кампенсацыю дзевяці пацярпелым сумай 2000 рублёў кожнаму.

Журналіст быў затрыманы КДБ у сакавіку 2021 года. Ён абвінавачваўся ў здрадзе дзяржаве.

Івашын супрацоўнічаў з выданнем «Новы час» і з'яўляўся ўдзельнікам украінскай ініцыятывы «Інфармнапалм», вядомы сваімі расследаваннямі. Ягоным апошнім матэрыялам для “Новага часу” быў артыкул пра экс-супрацоўнікаў украінскага “Беркута”, якія ўцяклі з краіны, уладкаваліся на службу ў беларускія карныя структуры і ўдзельнічалі ў разгонах пратэстаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках