19 траўня 2024, Нядзеля, 16:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Труну з целам Лізаветы II на чатыры дні змясцілі ў Вэстмінстэрскі палац

1
Труну з целам Лізаветы II на чатыры дні змясцілі ў Вэстмінстэрскі палац

У цэнтры Лондана сабралася вялізная грамада людзей.

Труна з целам каралевы Вялікай Брытаніі Лізаветы II прыбыла ў Вэстмінстэрскі палац. Яна будзе знаходзіцца там чатыры дні, каб грамадскасць змагла развітацца з нябожчыцай манархіняй. Пра гэта паведамляе BBC.

Адзначаецца, што а 14.22 труна з целам каралевы адправілася з Букінгемскага палаца ў будынак парламента.

Кароль Карл, ягоныя сыны прынцы Вільям і Гары ды іншыя высокапастаўленыя каралеўскія сямейнікі далучыліся да працэсіі.

У цэнтры Лондана сабралася вялізная грамада людзей, каб убачыць, як цела каралевы вязуць у Вэстмінстэрскі палац.

У Вэстмінстэр-хол з 17.00 пачалі пускаць усіх ахвочых развітацца з нябожчыцай каралевай.

Паведамляецца, што каралева будзе знаходзіцца ў Вэстмінстэр-холе да 6:30 панядзелка, дня ейнага пахавання, які абвешчаны непрацоўным днём ва ўсёй Вялікай Брытаніі. Пасля гэтага пройдуць афіцыйныя пахаванні, на якіх будуць блізу 500 замежных высокапастаўленых асоб.

Да дня пахавання Вэстмінстэр-хол будзе адкрыты 24 гадзіны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках