19 траўня 2024, Нядзеля, 16:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ерэване пачаліся стыхійныя мітынгі

14
У Ерэване пачаліся стыхійныя мітынгі

Людзі незадаволеныя заявай Пашыняна пра падрыхтоўку мірнай умовы з Азербайджанам.

У Ерэване ўвечары 14 верасня пратэстоўцы сталі штурмаваць вароты парламента. Людзі выйшлі з патрабаваннем адстаўкі прэм'ер-міністра.

Дэманстранты мяркуюць, што Пашынян плануе падпісаць мірную ўмову з Азербайджанам, якая захавае краіну ў яе савецкіх межах. Яны ўспрынялі гэта як адмову ад прэтэнзій на Карабах і цяпер называюць прэм'ер-міністра здраднікам, перадаюць армянскія СМІ.

Пратэстанты спрабавалі праткнуцца ў будынак парламента, выламаўшы вароты, але беспаспяхова.

Хваляванні пачаліся пасля таго, як, выступаючы ў сераду падчас урадавай гадзіны ў парламенце, прэм'ер-міністр Нікол Пашынян заявіў аб ахвоце падпісаць нейкія дакументы, праз якія яго могуць назваць здраднікам.

«Мы хочам падпісаць паперу, праз якую нас шмат людзей будзе крытыкаваць, лаяць, называць здраднікамі, нават народ можа наважыць адхіліць нас ад улады, мы будзем удзячныя, калі ў выніку гэтага Арменія атрымае працяглы спакой і бяспеку на плошчы 29 800 квадратных кіламэтраў. Я дакладна заяўляю - тую пастанову, якая гэта забяспечыць, я падпішу. Мяне не цікавіць, што будзе са мной далей, мяне цікавіць, што будзе з Арменіяй», - заявіў ён, адзначыўшы, што ахвочы пайсці на цяжкія развязкі дзеля супакою (цытата паводле «Новости-Армения»).

Дагэтуль ён заявіў, што Арменія ахвочая прызнаць тэрытарыяльную цэласнасць Азербайджана ў выпадку вываду ўзброеных сіл гэтай краіны з армянскай тэрыторыі, у межах СССР.

«Калі яны выйдуць і будуць стаяць на межах СССР, дык мы прызнаем. Не - тады не прызнаем. І не мае значэнне ні вайсковы баланс, ні хаўруснікі, ні чый хаўруснік мацнейшы. Гэта наша палітычная пазіцыя, якая не зменіцца», - адзначыў Пашынян (цытата паводле «Інтэрфакс»).

Шмат хто ўспрыняў гэта як адмову ад прэтэнзій на Карабах і стаў называць прэм'ер-міністра здраднікам. Увечары ў Ерэване спантанна пачаліся мітынгі з патрабаваннем адстаўкі ўлад. Людзі сабраліся ля будынкаў урада і парламента.

Прэм'ер-міністру Арменіі давялося апраўдвацца.

«Дарагія суайчыннікі, заклікаю, прашу не паддавацца на маніпуляцыі. Ніякі дакумент не падпісаны і не рыхтуецца да падпісання. Гэта – інфармацыйная дыверсія, якая накіроўваецца вонкавымі незычлівымі сіламі для таго, каб зламаць супраціўляльнасць краіны», – напісаў Пашынян у сябе ў Facebook.

Нагадаем, сітуацыя на армянска-азербайджанскай мяжы абвастрылася 13 верасня. У Мінабароны Арменіі заявілі, што ўночы падраздзяленні азербайджанскіх УС пачалі інтэнсіўны агонь у кірунку некалькіх местаў. У Мінабароны Азербайджана растлумачылі абстрэл адказам на дыверсіі армянскіх вайскоўцаў.

Міністэрства абароны Азербайджана заявіла аб загубе 50 вайскоўцаў. У Арменіі - аб 105 ахвярах.

Арменія запытала вайсковую дапамогу ў АДКБ.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках