У Печах загінуў вайсковец
7- 15.09.2022, 18:53
- 11,802
Ён быў інструктарам па кіраванню аўтатранспартам.
У навучальным цэнтры ў Печах загінуў вайсковец - інструктар па кіраванню аўтатранспартам. Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінабароны.
«Падчас правядзення планавых заняткаў у 72-м гвардзейскім аб'яднаным навучальным цэнтры падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў у выніку парушэння правілаў эксплуатацыі тэхнікі вайсковец, інструктар па кіраванню аўтатранспартам атрымаў траўму, несумяшчальную з жыццём», - гаворыцца ў паведамленні.
Пры якіх абставінах вайсковец атрымаў несумяшчальную з жыццём траўму, не паведамляецца.
Камісіяй Міністэрства абароны з прадстаўнікамі праваахоўных органаў праводзіцца праверка.