У небе над Вялікай Брытаніяй заўважылі вогненны шар
2- 15.09.2022, 19:05
- 13,422
Відэафакт.
У ноч на 15 верасня жыхары Вялікай Брытаніі заўважылі ў небе яркі вогненны шар. На меркаванні астраномаў, гэта мог быць кавалак касмічнага смецця, звязаны са спадарожнікавай сістэмай Starlink, паведамляе The Guardian.
Спецыялісты Брытанскай метэорнай службы заявілі, што вогненны шар быў свяціўся цягам прыкладна 20 секунд. Яны атрымалі больш за 800 справаздач аб падзеі з Шатландыі, Паўночнай Ірландыі і поўначы Англіі.
Астраном метэорнай службы, чалец Каралеўскага астранамічнага таварыства Джон Маклін мяркуе, што гэта быў фрагмент касмічнага смецця, бо аб'ект рухаўся занадта павольна, каб быць метэорам. Найбольш магчымай крыніцай смецця ён называе спадарожнік сістэмы Starlink.
Кампанія SpaceX ніяк не пракаментавала гэтую здагадку.
«Траекторыя [руху аб'екта - рэд.] была з поўдня на поўнач. Упершыню яго заўважылі, калі ён ішоў з поўначы Англіі. Імаверна, ён проста згарэў у атмасферы. Але калі нешта і ўпала на Зямлю, то ў Атлантыцы недалёка ад Гебрыдскіх выспаў», - заявіў Маклін.
Ён таксама дадаў, што большасць метэораў уваходзяць у атмасферу на хуткасці 120-130 тысяч кіламетраў за гадзіну, касмічнае ж смецце рухаецца значна павольней, прыкладна 40 - 50 тысяч кіламетраў за гадзіну. Таму касмічнае смецце значна больш адрознае ў небе. Са слоў Макліна, метэор быў бы бачны цягам некалькіх секунд, гэты ж агністы шар назіраўся цэлых 20 секунд.
Навуковец таксама дадаў, што часам астраномы назіраюць спадарожнікі ці абломкі касмічных караблёў, якія сыходзяць са сваіх арбіт, «але не падобна, што гэта быў адзін з іх. Са слоў Макліна, спадарожнікі Starlink «даволі часта сходзяць са сваіх арбіт», бо тэрмін іх службы абмежаваны.