1 чэрвеня 2024, Субота, 4:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На вайну супраць Украіны «кухар Пуціна» завербаваў не менш за 7 тысяч расейскіх зняволеных

46
На вайну супраць Украіны «кухар Пуціна» завербаваў не менш за 7 тысяч расейскіх зняволеных

Сярод іх - маньяк-канібал.

Бізнэсовец з РФ Яўген Прыгожын, якога называюць уладальнікам ПВК "Вагнер", для вайны супраць Украіны завербаваў як мінімум 7 тысяч, але хутчэй за ўсё ўжо 10 тысяч расейскіх зняволеных.

Пра гэта 14 верасня на YouTube-канале «Папулярная палітыка» распавяла праваабаронца, кіраўніца фонду «Русь сидящая» Вольга Раманава.

«Бяруць усе артыкулы, але аддаюць перавагу, пра гэта Прыгожын казаў, забойцам і тым, хто займаўся разбоем і рабаваннем. Таксама добра бяруць тых, хто патрапіў у турму за нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў. І вось зараз сталі браць ужо людзей, якія асуджаныя за згвалтаванне, але іх у асобны атрад, - паведаміла Раманава. - Мы ведаем дзве гісторыі з саратаўскіх зон, з жудасных зусім зон, там адна ёсць вельмі спецыяльная. Адтуль узялі маньяка, у якога, так бы мовіць, у партфоліё «канібалізм». Ён таксама паехаў на вайну».

Са слоў праваабаронцы, ПВК «Вагнер» у пошуках «гарматнага мяса» пайшла ўжо «на другі і трэці заход». Пакуль вярбоўка зняволеных абмяжоўваецца рэгіёнамі Цэнтральнай Расеі, адзначыла Раманава.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках