15 траўня 2024, Серада, 14:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нарвэгія павялічыць здабычу газу, каб стабілізаваць паліўны рынак у ЕЗ Нарвэжскія ўлады заявілі, што высокія кошты газу не адпавядаюць інтарэсам краіны.

Нарвэгія павялічыць здабычу газу, каб стабілізаваць паліўны рынак у ЕЗ Нарвэжскія ўлады заявілі, што высокія кошты газу не адпавядаюць інтарэсам краіны.

Нарвэжскія ўлады заявілі, што высокія кошты газу не адпавядаюць інтарэсам краіны.

Нарвэжскія ўлады заявілі, што высокія цэны газу не адпавядаюць яе інтарэсам, і што яна мае намер супрацоўнічаць з ЕЗ, каб стабілізаваць рынак, паведамляе «Голас Амерыкі».

«Надзвычайныя скачкі цэн газу зусім не ў інтарэсах Нарвэгіі», – сказаў журналістам прэм'ер-міністр Нарвэгіі Ёнас Гар Стэрэ пасля сустрэчы з прадстаўнікамі газавых кампаній для абмеркавання шляхоў зніжэння цаны, якой Нарвэгія прадае газ у Еўропу.

Рэзкі рост цэн газу ў ЕЗ, якія за апошні год выраслі на 250 адсоткаў і больш, рэзка павялічыў экспартныя даходы Нарвэгіі, але ўскладніў сітуацыю для энэргетычных кампаній.

Згодна з афіцыйнымі прагнозамі, апублікаванымі ў траўні, у гэтым годзе Нарвэгія павялічыць вытворчасць газу на 8% у параўнанні з 2021 годам.

Нарвэгія з'яўляецца найбуйнейшым пастаўшчыком газу ў Еўропе і ўжо працуе на мяжы магчымасцяў, імкнучыся запоўніць прабел, да ўзнікнення якога прывялі дзеянні Расеі. З таго часу, як Расея скараціла пастаўкі газу ў Еўропу, Нарвэгія стала галоўным пастаўшчыком газу ў рэгіёне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках