16 траўня 2024, Чацвер, 15:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Святар Багамольнікаў пасля 14 адседжаных дзён на волю не выйшаў

1
Святар Багамольнікаў пасля 14 адседжаных дзён на волю не выйшаў
УЛАДЗІСЛАЎ БАГАМОЛЬНІКАЎ

Ён быў затрыманы 31 жніўня.

У праваслаўнага святара Уладзіслава Багамольнікава 14 верасня мінуў чатырнаццацідзённы тэрмін адміністрацыйнага арышту, які яму далі пасля брутальнага затрымання ГУБАЗіК 31 жніўня. Але яго не выпусцілі, даўшы новыя 15 дзён, паведамляе тэлеграм-канал «Хрысціянская візія».

Уладзіслаў Багамольнікаў - клірык Менскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы, выкладчык Менскай духоўнай акадэміі. Ён восенню 2020 года адпраўляў на Плошчы Перамен паніхіду па забітым Раману Бандарэнку, абвяшчаў галадоўку на знак салідарнасці з палітвязнем Ігарам Лосікам.

Рэжымныя тэлеграм-каналы раней паведамлялі, што святара, які дапамагаў украінскім уцекачам, пераследуюць нібыта за збор сродкаў для УСУ. Супраць Багамольнікава прапаганда разгарнула ў інтэрнэце цэлую кампанію цкавання і пагроз.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках