Што адбываецца на рынку валют?
1- 16.05.2024, 14:20
- 3,766

Еўра вырас.
На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 16 траўня даляр патаннеў, а еўра - падаражэў.
Так па выніках таргоў, курс даляра ўпаў на 0,25% - да 3,2163 рубля.
Еўра падаражэў на 0,39% - да 3,4912 рубля.
Расейскі рубель умацаваўся на 0,19% - да 3,5024 рубля за 100 расейскіх рублёў.
Юань патаннеў на 0,18% - да 4,4197 рубля за 10 юаняў.