19 траўня 2024, Нядзеля, 11:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністарка абароны Нямеччыны: Рэзэрвы Расеі могуць быць меншымі, чым меркавалася даўней

4
Міністарка абароны Нямеччыны: Рэзэрвы Расеі могуць быць меншымі, чым меркавалася даўней
Крысціна Ламбрэхт

Вайскоўцы РФ панеслі значныя страты - як у войсках, так і ў тэхніцы.

Міністарка абароны Нямеччыны Крысціна Ламбрэхт мяркуе, што вайсковыя рэзэрвы Расеі могуць быць менш, чым меркавалася.

У каментары Reuters Ламбрэхт паведаміла, што расейскія вайскоўцы панеслі значныя страты - як у войсках, так і ў тэхніцы.

"Уяўленне аб тым, што расейскія сілы маюць у сваім распараджэнні практычна неабмежаваныя вайсковыя сродкі... не адпавядае рэчаіснасці", - дадала яна.

Ламбрэхт заявіла, што Расеі неабходна адрамантаваць вялікую колькасць тэхнікі, і з цяжкасцю набіраецца дастатковая колькасць новага персаналу.

«Будзе вельмі цікава паглядзець, наколькі вялікія напраўду астатнія рэзэрвы расейскіх узброеных сіл. Я думаю, што яны значна меншыя, чым мы, напэўна, думалі першапачаткова», — сказала Ламбрэхт.

Пры гэтым нямецкая міністарка заклікала не памыляцца, бо Расея далёкая ад паразы і па-ранейшаму мае розныя вайсковыя варыянты. Ламбрэхт дадала, што Бэрлін ахвочы падтрымліваць Кіеў у доўгатэрміновай перспектыве.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках