19 траўня 2024, Нядзеля, 13:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША перададуць Украіне дзве сістэмы NASAMS на працягу двух месяцаў

10
ЗША перададуць Украіне дзве сістэмы NASAMS на працягу двух месяцаў

Пра гэта паведамілі ў Пэнтагоне.

Украіна атрымае дзве сістэмы зенітна-ракетных комплексаў NASAMS ад ЗША на працягу двух месяцаў.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву прэсавага сакратара Пэнтагона брыгаднага генерала Пэта Райдэра на брыфінгу.

"Чакаецца, што два зенітныя ракетныя комплексы NASAMS будуць дастаўленыя ва Украіну прыкладна на працягу двух месяцаў", – сказаў ён.

Са слоў Райдэра, комплексы будуць спрыяць далейшай абароне ўкраінцаў ад варожых паветраных пагроз, у тым ліку авіяцыі, беспілотных лятальных апаратаў і ракет.

Адзначым, што NASAMS – гэта перасоўны зенітна-ракетны комплекс, прызначаны для барацьбы з ракетамі, самалётамі ды іншымі паветранымі цэлямі на малой і сярэдняй вышыні.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках