19 траўня 2024, Нядзеля, 7:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы кіраўнік лукашэнкаўскага пула атрымаў 15 дзён арышту

2
Былы кіраўнік лукашэнкаўскага пула атрымаў 15 дзён арышту
Дмитрия Семченко

Ягоную жонку аштрафавалі.

Змітра Семчанку, былога кіраўніка лукашэнкаўскага пула арыштавалі на 15 дзён паводле артыкулу «Дробнае хуліганства», паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Жонку Змітра Юлію аштрафавалі на 30 базавых адзінак (960 рублёў) за рэпосты.

Мужа затрымалі ўчора, але Юлію адпусцілі, сканфіскаваўшы тэлефон.

Нагадаем, Зміцер Семчанка працаваў на АНТ з 2009 да 2020 год. 13 жніўня 2020-га з'явілася інфармацыя аб ягоным адыходзе з тэлеканала. Пазней ён апублікаваў у Instagram эмацыйны допіс, у якім патлумачыў прычыны свайго звальнення нязгодай з беспрэцэдэнтнай жорсткасцю карнікаў. 10 верасня 2020-га ён быў затрыманы ля свайго дома, а потым асуджаны на 15 дзён арышту. Пасля ён паведамляў, што стаў прэсавым сакратаром кампаніі "Белагра", якая займаецца продажам сельгастэхнікі ды запасных частак.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках