19 траўня 2024, Нядзеля, 13:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Для Лукашэнкі пабудавалі персанальны аэрапорт?

45
Для Лукашэнкі пабудавалі персанальны аэрапорт?

Дыктатар у Самарканд вылятаў не з Менска.

15 верасня Аляксандр Лукашэнка вылецеў у Самарканд на саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва - але не з Менска, а з Балбасава. UDF тлумачыць, чаму аэрадром у гэтым мястэчку можна назваць персанальным аэрапортам кіраўніка Беларусі.

Дзе знаходзіцца Балбасава?

Вядома, што з гадамі Лукашэнка ўсё часцей праводзіць час на сваёй малой радзіме - вёсцы Александрыі Шклоўскага раёна. Дык вось мястэчка Балбасава Аршанскага раёна знаходзіцца паводле навігатара толькі за 16 км ад вёскі. Гэта блізу 14 хвілін язды на аўтамабілі.

Калі б там не было аэрадрома, Лукашэнку давялося б марнаваць не адну гадзіну, каб дабрацца да іншай прыдатнай узлётнай паласы. Ну ці адмовіцца ад выправы на малую радзіму. А так кіраўнік дзяржавы здолеў прабавіць час у Александрыі і пакалоць там дровы.

Дарэчы, у Лукашэнкі звязаныя дзіцячыя ўспаміны і з Балбасавам. Ён расказваў, што пасля заплаты маці прыязджаў у паселішча на ровары па марозіва і адразу з'ядаў 10-12 порцый.

Раней Лукашэнка з Балбасава не лятаў. Як там з'явіўся новы аэрадром?

У Александрыі пад патрэбы Лукашэнкі абсталяваная гелікаптэрная пляцоўка. Але калі па краіне ён можа перасоўвацца на гэтым лятальным апараце, то для візітаў за мяжу патрэбны самалёт.

У Балбасаве за часамі СССР існаваў засакрэчаны вайсковы аэрадром. З часам ён прыйшоў у заняпад, але далей выкарыстоўваўся мясцовым «Аршанскім авіярамонтным заводам».

У 2010-х улады наважылі з дапамогай набліжаных бізнэсоўцаў стварыць мультымадальны прамыслова-лагістычны комплекс «Брэміно-Ворша», пад патрэбы якога трэба мадэрнізаваць аэрадром у Балбасаве.

На рэканструкцыю ўзлётнай палосы, дарожак язды і будаўніцтва дапаможных будынкаў было выдадзена блізу 19,5 мільёна даляраў - крэдыт выдаў «Банк развіцця».

Важная дэталь: паведамлялася, што сплачваць крэдыт будуць на 65% з дзяржаўнага бюджэту, яшчэ на 35% - за кошт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду цывільнай авіяцыі.

У 2019 годзе Лукашэнка зноў, як у дзяцінстве, прыехаў у Балбасы на ровары і пацікавіўся будаўніцтвам узлётна-пасадачнай паласы.

Аэрадром пад назвай "Ворша" афіцыйна адкрылі ў канцы 2020 года. З таго часу тут прызямляецца Boeing Лукашэнкі. Упершыню яго заўважылі ў Балбасаве ў снежні 2020 года. Улетку наступнага года дыктатар Беларусі вылецеў адсюль на сустрэчу з Уладзімірам Пуціным.

У чэрвені гэтага года Лукашэнка чарговы раз вылецеў у Расею з Балбасава.

Як аэрадром звязаны з бізнэсам?

Вернемся да афіцыйнай версіі: аэрадром у паселішчы мадэрнізавалі і павялічылі для патрэб лагістычнага комплексу "Брэміно-Ворша". Але пытанне, чаму наважылі развіваць такі бізнэс менавіта тут, бо ў Беларусі стае як вайсковых, так і цывільных аэрадромаў - апошнія ёсць у кожным абласным цэнтры і цярпяць праз малую занятасць.

Напрыклад, аэрапорт у Магілёве, які да таго ж знаходзіцца па-за межамі абласнога цэнтра. Але ад яго да Александрыі цэлую гадзіну язды на аўтамабілі...

Інфармацыі аб занятасці аэрадрома "Ворша" ў адкрытых крыніцах адшукаць не выпала. Але пасля яго адкрыцця рэсурс Infotrans.by пісаў: галоўнае пытанне, якое ўзнікне пасля ўводу ў эксплуатацыю гэтага аб'екта, як прыцягнуць у аэрапорт рэгулярныя таварныя плыні. Таварныя плыні з Азіі паспяхова апрацоўваюць еўрапейскія авіявузлы, аэрапорт Менск кансалідуе зусім невялікую плынь. Таму пытанне ў рэальных плынях і кантрактах застаецца адкрытым. Пакуль Беларусь не стала авіявузлом для транзітных тавараў. Развіваць такія праекты трэба, маючы 2-3 рэальных кліентаў або інвестара. Прычым для рэгулярнасці патрэбны і экспарт, і імпарт, а таксама генеральны тавар (прамысловае абсталяванне і запасныя часткі да іх).

Дадамо, што ўлетку 2021 года кампанія "Брэміно груп" трапіла пад заходнія санкцыі. Як яе ўладальнікі ў варунках абмежаванняў (нагадаем таксама, што еўрапейскае неба закрытае для беларускіх самалётаў) мерацца развіваць бізнэс - загадка.

Але, як бачым, аэрадром у Балбасаве прыстасавалі не толькі пад таварныя авіярэйсы, але і цывільныя. Праўда, рэгулярна карыстаецца ім, здаецца, толькі адзін чалавек - Лукашэнка.

У цэлым гэтая гісторыя вельмі нагадвае сітуацыю з Палацам Незалежнасці: падчас яго будаўніцтва кіраўнік дзяржавы катэгарычна аспрэчваў, што гэта будзе ягоная новая рэзідэнцыя і запэўніваў, што комплекс будуць адкрыты для ўсіх беларусаў.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках