28 траўня 2024, aўторак, 22:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трафейныя танкі, БТр і цэлы «Тыгр»: украінскі вайсковец расказаў пра перамогі на перадавой лініі

1
Трафейныя танкі, БТр і цэлы «Тыгр»: украінскі вайсковец расказаў пра перамогі на перадавой лініі

Гісторыю ўкраінскага абаронцы з 58-й асобнай мотапяхотнай брыгады імя гетмана Івана Выгоўскага.

На ягоных мінах падарваліся дзясяткі расейцаў. Увабраныя танкі, БТр і нават "Тыгр". Пасля выхаду з атачэння паблізу Канатопа, Аляксандр з мянушкай «Кулібін» разам з пабрацімамі пачалі «кідаць пасткі», у якія трапіў не адзін дзясятак расейскіх акупантаў.

Гісторыю ўкраінскага абаронцы з 58-й асобнай мотапяхотнай брыгады імя гетмана Івана Выгоўскага расказалі на афіцыйнай старонцы Мінабароны Украіны.

Аляксандра ведаюць усе ў ягоным родным 15-м батальёне. Ягонаявынаходлівасць усіх здзівіла, калі ў варунках інтэнсіўных баявых дзеянняў ён сваімі залатымі рукамі змайстраваў для байцоў лазню і майстэрню, завошта і атрымаў такую мянушку.

З пачаткам паўнамаштабных падзей, выстаўляючы супрацьтанкавыя комплексы, група Аляксандра апынулася ў атачэнні паблізу Канатопа, адкуль ён, ужо думаў, што не знойдзе выйсця і тэлефанаваў развітвацца з родзічамі.

- Ахоўніку складскога комплексу, які застаўся там з нашымі вайскоўцамі, знаёмыя праз тэлефон расказалі, што побач вельмі шмат расейцаў, вялікія калоны тэхнікі ўжо абышлі іхнія пазіцыі і працягваюць імклівы рух углыб краіны. Таму ахоўнік дапамог групе нашых вайскоўцаў выйсці з атачэння рознымі сцежкамі - лясамі і палямі, - успамінае вайсковец.

Шлях да "сваіх" быў далёкі для іхняй групы - асцярожна ішлі днямі і начамі. Часам побач праязджалі варожыя калоны. А калі Аляксандр з пабрацімамі нарэшце дапялі да найбліжэйшых пазіцый УС Украіны дзякуючы мясцовым егерам (якія вывезлі іх у сяло на сваіх джыпах) - хлопцы атрымалі заданне заміноўваць імаверныя шляхі руху ворага.

На рахунку невялікай групы, у якую ўваходзіў «Кулібін», дзясяткі адзінак варожай тэхнікі - танкі, БТр і нават Тыгр.

На заданне, атрымаўшы аперацыйную інфармацыю, яны адпраўляліся з егерамі, а далей ішлі пешшу. Хлопцам даводзілася несці досыць цяжкія супрацьтанкавыя міны, акрамя асабовай зброі ды гранатамётаў.

- Міны ўсталёўвалі там, дзе вораг можа аб'ехаць забарыкадаваныя шляхі, палявыя дарогі і цупкія сцежкі паблізу чыгуначных пераездаў, - апавядае «Кулібін».

Пасля падрыву тэхнікі "Кулібін" з калегамі ішлі правяраць вынікі дзейнасць. Больш ацалелую тэхніку яны перадавалі на рамонт і суседнім падраздзяленням, адразу выкарыстоўвалі яе супраць ворага.

- Самым вялікім маім здзіўленнем было ўбачыць узброеных паліцыянтаў у вызваленым ад расейцаў паселішчы. Тыя ж копы, якія адразу ўцяклі - ужо хадзілі па вуліцах і рабілі выгляд, што вызваляюць і зачышчаюць сяло, а мы іх павіншавалі, паведаміўшы, што адсюль вораг быў выбіты намі ўжо некалькі дзён таму, - успамінае Аляксандр, паказваючы на сваім тэлефоне фотаздымкі.

"Хочаш міру - рыхтуйся да вайны" - азначае набітая тату на руцэ Аляксандра.

Акрамя знішчанай, падбітай, кінутай варожай тэхнікі і дзясяткаў скрынь боепрыпасаў - найлепшымі трафеямі "Кулібін" называе цэлы "Тыгр" і расейскі запраўшчык на шасі КамАЗ паблізу паселішча Крупічполя.

- Падчас зачысткі хтосьці стрэліў па запраўшчыку з РПГ, але, на шчасце, ён не выбухнуў, толькі загарэўся. Неўзабаве, калі полымя згасла, мы ўбачылі, што цыстэрна поўная. Вось радасць была! Запраўлялі ўсіх! Саляркі было поўна! - з усмешкай апавядае Аляксандр.

Пасля "Кулібін" адправіўся стрымліваць ворага на Усход, дзе быў удзельнікам лютых баёў пад Папаснай, Клінавым і Бахмутам.

Аляксандр адзначае, што не стаміўся, і далей бароніць Украіну да самай перамогі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках