19 траўня 2024, Нядзеля, 16:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нэнсі Пэлосі прыляцела ў Ерэван на фоне сутыкненняў на мяжы Арменіі ды Азербайджана

12
Нэнсі Пэлосі прыляцела ў Ерэван на фоне сутыкненняў на мяжы Арменіі ды Азербайджана
ФОТА: NATIONAL ASSEMBLY OF THE REPUBLIC OF ARMENIA

Старшыня Палаты прадстаўнікоў стала самым высокапастаўленым прадстаўніком амэрыканскай улады, які калі-небудзь наведаў Арменію.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пэлосі прыляцела ў суботу ў Арменію, праз некалькі дзён пасля таго, як крывавыя сутыкненні на мяжы краіны з Азербайджанам паставілі пад пагрозу намаганні Захаду для ўсталявання трывалага міру паміж дзвюма суседнімі дзяржавамі, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Самыя лютыя сутыкненні з 2020 года, калі паміж Ерэванам і Баку выбухнулі вайсковыя дзеянні, былі адзначаныя ў аўторак, у выніку чаго загінулі 125 чалавек. У чацвер баі спыніліся пасля міжнароднага пасярэдніцтва.

Пэлосі заявіла, што ейны візіт "з'яўляецца магутным сымбалем цвёрдай прыхільнасці Злучаных Штатаў мірнай, квітучай і дэмакратычнай Арменіі, а таксама стабільнаму і бяспечнаму Каўказскаму рэгіёну".

Старшыня стала самым высокапастаўленым прадстаўніком амэрыканскай улады, які наведаў Арменію з моманту здабыцця ёю незалежнасці ад Савецкага Саюза ў 1991 годзе.

Трохдзённы візіт "адыграе вялікую ролю ў гарантаванні нашай бяспекі", заявіў журналістам перад прыездам старшыня парламента Арменіі Ален Сіманян.

ФОТА: NATIONAL ASSEMBLY OF THE REPUBLIC OF ARMENIA

Арменія і Азербайджан вялі дзве вайны - у 2020 і ў 1990-х гадах - праз Нагорны Карабах, населенага армянамі анклава, які на пачатку 1990-х абвясціў незалежнасць ад Азербайджана, факт якой, зрэшты, не быў прызнаны сусветнай супольнасцю.

«Мы пацвердзім цвёрдую і сталую падтрымку трывалага ўрэгулявання канфлікту ў Нагорным Карабаху з боку Злучаных Штатаў», - заявіла Пэлосі.

Цяперашняя эскалацыя адбылася на фоне таго, што Расея - найбліжэйшы хаўруснік Арменіі - адцягнула рэсурсы на вядзенне ваенных дзеянняў ва Украіне.

На думку аналітыкаў, баявыя дзеянні ў значнай ступені звялі на нішто намаганні Захаду для набліжэнню Баку і Ерэвана да мірнага пагаднення.

Раз Масква ўсё больш ізалюецца на сусветнай арэне пасля лютаўскага ўварвання ва Украіну, Еўрапейскі Звяз узяў на сябе вядучую ролю ў пасярэдніцтве ў працэсе нармалізацыі армянска-азербайджанскіх стасункаў.

Шэсць тыдняў баёў у 2020 годзе забралі жыццё больш як 6 500 вайскоўцаў з абедзвюх старон і скончыліся спыненнем агню пры пасярэдніцтве Расеі.

У адпаведнасці з пагадненнем Арменія саступіла дзялянкі тэрыторыі, якія яна кантралявала на працягу дзесяцігоддзяў, а Масква накіравала блізу 2000 расейскіх міратворцаў для назірання за крохкім замірэннем.

Этнічныя армянскія сэпаратысты ў Нагорным Карабаху адкалоліся ад Азербайджана пасля раскідання Савецкага Саюза ў 1991 годзе. Канфлікт забраў блізу 30 000 жыццяў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках