У Шчучыне дом узляцеў у паветра пасля таго, як гаспадар наважыў папіць гарбаты
12- 20.09.2022, 19:32
- 17,170
Фатафакт.
Раніцай 20 верасня ратавальнікі места Шчучына, што ў Гарадзенскай вобласці, атрымалі інфармацыю аб выбуху газавага балона ў жылым доме на вуліцы Сельскай, паведамляе mchs.gov.by.
Калі ратавальнікі прыехалі на месца здарэння, яны ўбачылі, што выбухам была разбураная веранда, пашкоджаны дах, сцены, перакрыцце і маёмасць у доме. 28-гадовы гаспадар дома атрымаў апёкі. Яго адправілі ў рэанімацыю шпіталю, стан цяжкі.
А пачалося з таго, што ён паставіў на газавую пліту разагравацца імбрык, а праз некалькі сэкундаў адбыўся выбух.
Асноўная версія надзвычайнага здарэння - парушэнне правілаў эксплуатацыі газавых прылад і агрэгатаў.