Беларускія футбалісты нанеслі чарговы ўдар па рэжыме Лукашэнкі
9- 22.09.2022, 20:08
- 12,894
Нацыянальная каманда Беларусі ўпершыню ў гісторыі саступіла Казахстану.
У 5-м туры Лігі нацый каманда Беларусі саступіла ў гасцях камандзе Казахстана - 1:2.
Гэта першы пройгрыш беларусаў казахстанцам у гісторыі матчаў паміж нацыянальнымі зборнымі.
Беларусы з двума баламі застаюцца на апошнім месцы ў сваёй групе С3 Лігі нацый. Вышэй за іх размяшчаюцца Казахстан (13 балаў), Славакія (6) і Азербайджан (4).
Беларусам засталося згуляць толькі адзін матч - са Славакіяй 25 верасня.