8 траўня 2024, Серада, 2:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка ўвасобіў у жыццё анекдот пра сябе

19
Лукашэнка ўвасобіў у жыццё анекдот пра сябе

Дыктатар бліснуў лінгвістычнымі ведамі.

Лукашэнка падчас сустрэчы з першым віцэ-прэзідэнтам кітайскай карпарацыі Citic construction co., ltd Ян Цзяньцян «загаварыў» на кітайскай мове. Вось толькі вывучыць дыктатару ўдалося толькі адно слова.

Падчас Цзяньцян пажадаў Лукашэнку моцнага здароўя, а дыктатар у адказ падзякаваў на кітайскай мове: сказаў «xièxie», што ў перакладзе азначае «дзякуй».

Лінгвістычныя веды Лукашэнкі нагадалі стары анекдот пра яго:

Карэспандэнты пытаюцца ў Лукашэнкі:

- Аляксандр Рыгоравіч, а колькі вы моў ведаеце?

- Пяць, - адказвае дыктатар.

- Як пяць!?

— Hу, першая мова — гэта расейская пісьмовая, другая — гэта расейская вусная , трэцяя – беларуская пісьмовая, чацвёртая - беларуская вусная, пятая – ангельская мова.

- А што ж вы па-ангельску ведаеце?

- Хендэ-хох!

- Дык гэта ж па-нямецку.

- Тады шэсць.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках