У Алчэўску HIMARS ліквідавалі «міністэрства дзяржбяспекі ЛНР»
1- 24.09.2022, 9:10
- 22,004

Украінскія вайскоўцы правялі «ювелірную працу».
У горадзе Алчэўск Луганскай вобласці, акупаваным з 2014 года, прагрымеў выбух. У выніку дакладнага ўдару было «дэмілітарызаванае» памяшканне так званага «міністэрства дзяржаўнай бяспекі» («МДБ») «ЛНР».
Пра гэта ў сваім Telegram-канале паведаміў украінскі журналіст Андрэй Цапліенка. Кадры наступстваў удару таксама апублікавалі ў Telegram-канале «donetchanyn».
Да 2014 года ў гэтым будынку працавала мясцовае падраздзяленне СБУ. «Відаць, СБушнікам давядзецца яго адбудоўваць пасля вызвалення горада», - напісаў Цапліенка.

Інфармацыю аб знішчэнні «МДБ» акупантаў пацвердзіў і журналіст Дзяніс Казанскі. Паводле інфармацыі мясцовых СМІ, магутны выбух адбыўся ў пятніцу а 17.45. Сведкі сцвярджаюць аб прылёце 6 ракет HIMARS.
На кадрах бачна, што памяшканне моцна пацярпела ў выніку прылёту.
«Ювелірная праца - там вакол жылыя дамы, якія засталіся цэлымі (ну хіба што вокны вылецелі, але гэта не лічыцца). Цывільнае насельніцтва таксама не пацярпела», - адзначылі мясцовыя СМІ.