21 лютага 2024, Серада, 11:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байцы УСУ захапілі варожыя пазіцыі ды навучылі акупантаў «ветлівасці»

3
Байцы УСУ захапілі варожыя пазіцыі ды навучылі акупантаў «ветлівасці»

Відэафакт.

Байцы УСУ працягваюць паспяховае вызваленне ўкраінскіх зямель.

У Сеціве выклалі адпаведнае відэа. Украінскія ваяры на бранятэхніцы падскочылі да ляснога масіву, у якім зачышчаліся пазіцыі ворага.

Падчас нападаў былі ліквідаваныя расейскія акупанты. Некаторыя з апошніх патрапілі ў палон.

Адзін з украінскіх вайскоўцаў на украінскай мове спытаў акупанта, ці хоча той жыць. Той прамямліў нешта сцвярджальнае. Тады яму загадалі «паводзіць сябе ветліва».

Месца правядзення бою не ўказваецца. Нагадаем, сёння ў Генштабе УСУ паведамілі аб вызваленні населенага пункта Яцкаўка на Бахмуцкім кірунку ў Данецкай вобласці.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках