12 кастрычнiка 2024, Субота, 21:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашысты накіравалі назіральнікаў на «рэферэндумы» РФ ва Украіне

15
Лукашысты накіравалі назіральнікаў на «рэферэндумы» РФ ва Украіне

У Кіеве і на Захадзе заявілі, што іх вынікі не будуць прызнаныя.

У пятніцу, 23 верасня, на акупаваных тэрыторыях Луганскай, Данецкай, Запарожскай і Херсонскай абласцей Украіны пачаліся «рэферэндумы», закліканыя зафіксаваць іх анэксію Расеяй. На іх працуюць назіральнікі - у тым ліку і з Беларусі. На тэрыторыі Луганскай вобласці. Як піша «Зеркало», пра гэта ТАСС паведаміла старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі (ЦВК) самаабвешчанай ЛНР Алена Краўчанка.

«На тэрыторыі ЛНР працуе блізу 40 міжнародных назіральнікаў, гэта прадстаўнікі РФ, Нямеччыны, Францыі, Нідэрландаў, Сірыі, Беларусі, Вялікабрытаніі, Славакіі, Бразіліі, Егіпта», — сказала Краўчанка.

У Беларусі аб накіраванні назіральнікаў на «рэферэндумы» ў акупаваныя вобласці Украіны афіцыйна не паведамлялася.

Тым часам у Літве запатрабавалі прыцягнуць да адказнасці старшыню Міжнароднага форуму добрасуседства, пытанне якога разгляае суд, Эрыку Швенчэнене і сябра форуму Эдзікаса Ягелавічуса, якія паведамілі, што едуць назіраць за «рэферэндумам на Данбасе.

Нагадаем, у сувязі з надыходам украінскага войска пытанне аб неадкладным правядзенні «рэферэндуму» паднялі ў пачатку тыдня Грамадскія палаты самаабвешчаных рэспублік Данбаса. У аўторак да патрабавання арганізаваць такое галасаванне далучыліся прызначаныя Расеяй адміністрацыі акупаваных тэрыторый Запарожскай і Херсонскай абласцей. У сераду раніцай у тэлезвароце прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што Расея падтрымае пастанову жыхароў Данбаса, Запарожскай і Херсонскай абласцей аб іх будучыні, якую яны прымуць на «рэферэндумах».

У Кіеве і на Захадзе заявілі, што вынікі «рэферэндумаў» не будуць прызнаныя.

«Рэферэндумы» будуць праходзіць да 27 верасня ўключна, пры гэтым галасаванне на выбарчых участках будзе праведзенае на працягу толькі апошняга дня. У астатнія дні будзе арганізаваны «адрасны абыход жыхароў альбо галасаванне на прыдамавых тэрыторыях».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках