28 лютага 2024, Серада, 18:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-прэзідэнт Манголіі прапанаваў буратам, тувінцам і калмыкам уцякаць у ягоную краіну ад мабілізацыі

9
Экс-прэзідэнт Манголіі прапанаваў буратам, тувінцам і калмыкам уцякаць у ягоную краіну ад мабілізацыі
ЦАХІАГІЙН ЭЛБЭГДОРЖ

Палітык назваў Украіну самай лепшай краінай у свеце.

Былы прэзідэнт Манголіі Цахіягійн Элбэгдорж звярнуўся да жыхароў краіны-агрэсара Расеі і заклікаў іх не змагацца супраць украінцаў. На фоне частковай мабілізацыі, абвешчанай прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным, экс-палітык прапанаваў буратам, тувінцам і калмыкам уцякаць у ягоную краіну, каб пазбегнуць прымусовага набору.

Як паведамляе «Обозреватель», адпаведны ролік з'явіўся ў Telegram-каналах. Элбэгдорж паўстаў у кадры з сіне-жоўтай стужачкай на грудзях.

«Я ведаю з самага пачатку гэтай крывавай вайны этнічныя меншасці, якія жывуць у Расеі, пацярпелі найбольшым чынам. А бураты, тувінцы і калмыкі пацярпелі больш за ўсіх. Яны выкарыстоўваліся як гарматнае мяса. Сотні прапалі без вестак. Тысячы былі забітыя. Мы мангольцы сустрэнем вас з распасцёртымі абдымкамі і сэрцам», – заявіў экс-кіраўнік Манголіі.

Таксама ён звярнуўся да Пуціна, заклікаўшы яго не змагацца з братамі і сёстрамі з Украіны, не забіваць дзяцей і паджылых людзей.

«Ты не заб'еш Украіну. Ты не заб'еш свабоду. Украіна мае поўнае права на існаванне», – дадаў Элбэгдорж.

Украіну мангольскі палітык назваў самай лепшай краінай у свеце, яе жыхароў - адважнымі, а прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага - сапраўдным лідарам.

Адзначым, Элбэгдорж ўважаецца за вялікага сябра Украіны. У свой час ён скончыў Львоўскі вайсковы палітычны інстытут паводле спецыяльнасці «Ваенная журналістыка».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках