Украінскае войска адразае заблакаваныя пад Херсонам войскі РФ ад Крыма
4- 24.09.2022, 12:52
- 17,330

Забеспячэнне праз чыгунку патрапіла пад агнявы кантроль УСУ.
Украінскія вайскоўцы знайшлі новыя пункты кіравання і месцы падцягвання рэзерву расейцаў. Цяпер устанаўліваецца агнявы кантроль над імі, у тым ліку і над чыгункай, якую акупанты выкарыстоўваюць для папаўнення запасаў з захопленага Крыма.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на зводку АК «Поўдзень».
«Намі праведзеная падрыхтоўчая праца па выяўленні пунктаў кіравання, месцаў засяроджвання варожага ўзбраення і тэхнікі, устанаўлення месцаў падцягвання рэзерву, у тым ліку і па чыгунцы ў кірунку часова акупаванага Крыма. Над гэтымі аб'ектамі ўстанаўліваецца агнявы кантроль», - гаворыцца ў паведамленні.