Пуцін звольніў намесніка Шайгу
5- 24.09.2022, 13:13
- 9,932
Генерал войска Дзмітрый Булгакаў адказваў за тылавое забеспячэнне войскаў РФ.
Намеснік міністра абароны РФ генерал арміі Дзмітрый Булгакаў вызвалены ад пасады, паведаміла Мінабароны. Ён пераходзіць на іншую працу, паведамляе РБК.
На пасаду намесніка міністра абароны прызначаны генерал-палкоўнік Міхаіл Мізінцаў, які да гэтага займаў пасаду начальніка Нацыянальнага цэнтра ўправы абаронай Расеі, удакладніла міністэрства. Ён будзе адказваць за матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне Узброеных сіл.