25 лютага 2024, Нядзеля, 21:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча забяспечыла пастаўкі газу з Нарвегіі па Baltic Pipe

1
Польшча забяспечыла пастаўкі газу з Нарвегіі па Baltic Pipe

Варшава адмовілася плаціць за газ паводле схемы Пуціна.

Польшча пачне атрымліваць нарвежскі газ па трубаправодзе Baltic Pipe, які мусіць запрацаваць з 1 кастрычніка. Аб гэтым паведамляе РАР са спасылкай на дзяржкампанію PGNiG.

Паводле інфармацыі кампаніі, ужо падпісаныя кантракты на пастаўку газу з нарвежскіх шэльфавых радовішчаў. Пры гэтым да канца года прапускная здольнасць Baltic Pipe будзе выкарыстоўвацца на 100 адсоткаў.

PGNiG таксама сцвярджае, што разам з пастаўкамі ЗПГ закупкі нарвежскага трубаправоднага газу цалкам забяспечаць патрэбнасці краіны падчас ацяпляльнага сезона.

Прапускная здольнасць новага газаправода складае 10 млрд кубаметраў за год, такім чынам, пасля яго запуску да канца года Польшча можа атрымаць 2-3 млрд кубаметраў.

Сёлета Варшава адмовілася плаціць за газ паводле схемы, зацверджанай прэзідэнтам Расеі, пасля чаго пастаўкі паліва па «Ямал-Еўропе» былі спыненыя. Трэба адзначыць, што польскі ўрад не меў намер працягваць кантракты на пастаўкі газу па «Ямал-Еўропе», разлічваючы на газ з Нарвегіі і новыя маршруты.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках