«Усе ў такім стане едзем»: мабілізаваны зняў на відэа «войскі РФ пад чаркай»
48- 24.09.2022, 18:45
- 49,050
Прызыўнік паказаў абстаноўку каля ваенкамата ў Прыморскім краі.
У сетцы з'явілася новае пацвярджэнне таго, што частковая мабілізацыя ў Расеі закранула асоб з алкагольнай залежнасцю. Прычым «войскі пад чаркай» нясуць «страты» яшчэ да таго, як патрапілі на фронт, паведамляе оbozrevatel.com.
Адпаведнае відэа зняў, ужываючы нецэнзурную лексіку, адзін з мабілізаваных у Кавалераве Прыморскага краю РФ (Далёкі Усход). На запісе фігуруюць прызваныя расейцы ў нецвярозым стане.
Некаторыя з іх настолькі п'яныя, што не ў стане падняцца з лавы ля вайсковага камісарыята.
«Гэта Кавалераўскі вайсковы камісарыят... Вось ён я...На перадавую едзем...Вось мы ўсе ў такім стане... У такім стане хлопцы едуць», - распавёў аўтар роліка.