28 красавiка 2024, Нядзеля, 2:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнку цяпер надта страшна

11
Лукашэнку цяпер надта страшна

Наступіў надзвычай цікавы гістарычны момант.

Аналітык Сяргей Чалы ў эфіры «Звычайнай раніцы» правёў сеанс «псіхапаліталогіі».

Аб гістарычным часе

Сяргей Чалы кажа, што цяпер мы назіраем надзвычай цікавы гістарычны момант.

«Такія часы сустракаюцца раз на сто гадоў, а можа, і радзей. На нашых вачах адбываюцца падзеі, параўнальныя з распадам і перадрэвалюцыйнай сітуацыяй у Расейскай імперыі. Распад Савецкага Саюза працягваецца будучай ваеннай паразай Расеі і, магчыма, распадам Расеі. Адпаведна, усе кліенцкія рэжымы, якія залежалі ад гэтай улады, яны таксама знаходзяцца пад пагрозай, і гэта відавочна».

Чалы кажа, што вайна з Украінай пачалася не за тэрыторыі, гэта таксама была спроба спыніць час. «Яна пачалася для таго, каб на фоне Украіны не выглядалі ганебна такія рэжымы, як у Расеі і Беларусі. Украіну трэба было знішчыць, бо яна ўяўляла сабой альтэрнатыўную арганізацыю даволі блізкага нам грамадства. Маладая ўлада замест вось гэтых герантакратаў, якія да смерці, відавочна, плануюць [правіць]. Дэцэнтралізаваная краіна, з вялікай ініцыятывай на месцах, краіна дынамічная. Яна рэальна была на нізкім старце. Я гэта бачыў. Яе чакаў неймаверны эканамічны рывок. Гэта было разлітае ў паветры. І, вядома ж, гэта трэба было знішчыць».

Гэтая спроба ваенным шляхам змяніць ход гісторыі не прынясе састарэлым рэжымам перамогу, мяркуе Чалы.

«Мы бачым, што гісторыя не на вашым баку, хлопцы. Вы натура, якая сыходзіць, і ўсё, што цяпер адбываецца, вось усе гэтыя крокі, усе гэтыя адміністрацыйныя сутаргі, усе гэтыя спробы «а давайце яшчэ што-небудзь заціснем» - гэта спробы мачыцца супраць ветру.

Гэта такі цікавы парадокс, яшчэ Гегель называў гэтую сітуацыю «іроніяй гісторыі» - калі трэнд пайшоў супраць вас, вельмі шкодна спрабаваць яму супрацьдзейнічаць. Вы проста змарнуеце сілы і рэсурсы, і вашыя намаганні прывядуць да таго, што гістарычная непазбежнасць здарыцца толькі хутчэй.

Гэта значыць, трэба ўмець кіраваць сваёй уласнай смерцю. Вось як, напрыклад, гэта рабіла цяпер нябожчыца, каралева Элізабэт, яна паказала прыклад, як імперыя можа акуратна, спакойна ператварыцца ў нацыянальную дзяржаву і мець нармальныя дачыненні з былымі калоніямі».

Чалы мяркуе, што мабілізацыя, абвешчаная Пуціным, паскорыць ягоны канец.

«Справа ў тым, што добрых хадоў у яго ўжо не так шмат было. Мы выдатна разумеем, што ўся легітымнасць яго трымалася, увогуле, на іміджы чалавека, які, з аднаго боку, прыносіць нейкія выгады для краіны, хай і ілюзорныя, - тэрытарыяльныя набыцці, яшчэ нешта, і мінімальна пры гэтым напружвае сваё насельніцтва для гэтых дасягненняў. Практычна ўся гэтая сістэма зруйнавалася.

Цяпер яго сілавы апарат палюе на сваё ж насельніцтва. Гэта зусім новая канструкцыя.

Вы выдатна разумееце, што такое ўзбройваць уласнае насельніцтва для непапулярнай вайны, у якой, хутчэй за ўсё, саступяць. Ну гэта 1917 год, гэта жаўнеры і матросы ў Петраградзе і гэтак далей.

Гэта надзвычай рызыкоўныя дзеянні, але, мабыць, яшчэ горшымі былі астатнія нейкія альтэрнатывы - я не ведаю, што там, узняцце ставак да ядзернага канфлікту або спакойнае назіранне за тым, як ты губляеш заваяваныя тэрыторыі, ну і, адпаведна, галоўнае пытанне, якое пасля было б зададзенае, а навошта ўсё гэта было пачатае, дзеля чаго мы пакутуем? Ён цяпер знаходзіцца ў сітуацыі смяротнай небяспекі. Не столькі ўласнай, колькі рэжыму ягонага кіравання».

Аб хаўрусніцкім абавязку Лукашэнкі

Чалы кажа, што Лукашэнка пасля першых двух тыдняў вайны ўжо зразумеў, што яму трэба рабіць.

«Мы ж бачылі, як ён эвалюцыянаваў. Спачатку ён быў падпальшчыкам гэтай вайны, мы ж памятаем, як ён падбухторваў таго ж самага Пуціна, давай, давай, ідзі дай ім. Першы тыдзень ён расказваў, як трэба Зяленскаму здацца і хуценька спыніць гэтую вайну. І пасля гэтага ён вельмі хутка зразумеў, што неяк бліцкрыгу не атрымліваецца, за 2—3 дні, якія яму абяцаў Пуцін, перамога не прадбачыцца, а цяпер, хутчэй за ўсё, увогуле ніякай перамогі не прадбачыцца».

Цяпер Лукашэнка, на думку Чалага, усім выглядам паказвае, што часу на вайну ў яго няма.

«Стан уласнага войска ён ведае даволі добра. Гэта такое парадна-паркетнае войска, якое не мае ніякага вайсковага досведу. І ўвесь час застылая грымаса страху на твары міністра абароны гэта, па-мойму, вельмі добра ілюструе.

І, увогуле, гэта яго «мы сядзім на срацы роўна», «мы на месцы» - гэта адзінае, што ён можа рабіць, тое, што завецца крэатыўнай пракрасцінацыяй.

«Дзядзька Вова, ваяваць няма калі, тут з усіх бакоў нешта адбываецца, то ўборачная, то пасяўная, гусеніцы ляскаюць на заходняй мяжы». Увесь час даводзіцца прыкрываць спіну, бакі, яшчэ нешта там расейскаму жаўнеру. Увогуле, ён паказвае, што яны тамака вельмі моцна задзейнічаныя.

Вы ж бачылі, што адказаў Вальфовіч на пытанне аб мабілізацыі. А мы ўжо мабілізаваныя! Вось такая ў нас вось мабілізацыя.

Мы ўсімі сіламі робім выгляд, як мы гераічна і напружана сядзім на срацы роўна.

Таму што ён выдатна разумее, што чакае яго войска, калі давядзецца туды ўступіць».

Цяпер хаўрусніцкі абавязак, кажа Чалы, выконваецца прыкладна гэтак жа, як гэта рабілі самі расейцы, калі адлоўлівалі ў Расеі людзей, на якіх была распачатая крымінальная справа ў Беларусі.

«Гэта значыць, цяпер мы вяртаем даўжок пошукамі ухілістаў. І шчыра кажучы, я думаю, што максімум, які можа, напэўна, прапанаваць Беларусь для Расені ў такой сітуацыі - гэта не вайсковая мабілізацыя, а хутчэй эканамічная мабілізацыя.

Трэба памятаць, што ніколі не вядзе войны войска, вайну вядзе краіна. І цяжар заўсёды кладзецца на грамадзян, пытанне толькі, наколькі раўнамерна».

Пазіцыя «шасцёркі»

Чалы кажа, што хаця ніякага «пераабування» Лукашэнкі ён не бачыць, але на саміце ШАС той, з назіранняў аналітыка, дыстанцыяваўся ад Пуціна. І цяпер спрабуе знайсці новага «дзядзьку Вову».

На саміце, кажа Чалы, Лукашэнка «актыўна шукаў кантакты, сам падыходзіў, за гузік хапаў Эрдагана, «трэба пагаварыць - тэма ёсць».

«У яго ж пазіцыя якая? Гэта пазіцыя шасцёркі, якая задзірае ўсіх, а потым у патрэбны момант бяжыць і кажа: а хто супраць нас з дзядзькам Вовам? А цяпер дзядзька Вова сам атрымаў. І, увогуле, яму даволі няёмка ў гэтай сітуацыі, даводзіцца шукаць нейкага іншага дзядзьку, з якім можна было б адчуць сябе адносна камфортна. Гэта механізмы псіхалагічнай абароны.

Лукашэнку цяпер вельмі страшна. Я так даўно за ім сачу, што я проста бачу, што ён займаецца сталым загаворваннем сваіх уласных страхаў.

Ён два гады расказвае, як ён перамог і перавярнуў старонку, ён расказвае пра тое, што ворагаў практычна не засталося, але пры гэтым кожны дзень кажа, што вакол тэрарысты, ячэйкі, якія с пяць, нешта ладзяць, рыхтуюцца, «яны ж нам спакою не дадуць».

алавек жыве ў жаху абсалютным, які не праходзіць. «Крыху аслабіш хватку, і ўсё, нас збяруць». Ва ўсіх яго выступах памяняйце «нас» на «я», і вы атрымаеце тое, пра што ён кажа.

Ён жыве вось у гэтым няспынным страху. З аднаго боку, сілавікі яму гэты страх увесь час падсілкоўваюць у аповедах пра тое, што вось мы зноў пачулі, як ляскаюць гусеніцы на заходняй мяжы. І ён зноў дрыжыць. А потым прыходзіць нейкая ўмоўная Качанава і кажа, Аляксандр Рыгоравіч, усё ў парадку, вас па-ранейшаму любіць ваш народ, падданыя яшчэ не бунтуюць, усё нармальна. І вось ён паміж гэтымі двума модусамі і знаходзіцца. Цяпер, на жаль, гэта такая псіхапаліталогія больш, чым нешта яшчэ», - кажа Чалы.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках