Украінскі памежнік збіў антыдронавай стрэльбай варожы беспілотнік
1- 24.09.2022, 14:56
- 6,768
![Украінскі памежнік збіў антыдронавай стрэльбай варожы беспілотнік](https://i.c97.org/ai/464984/aux-head-1650954538-dorn_360.jpg)
Разведгрупа знайшла прыземлены коптар.
З пачатку верасня памежнікі збілі 2 расейскія беспілотнікі. Адзін з іх быў збіты антыдронавай стрэльбай.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на ДПСУ.
«На мяжы з краінай-агрэсарам баец збіў беспілотнік антыдронавай стрэльбай», - гаворыцца ў паведамленні.
Разведгрупа знайшла прыземлены коптар. Побач з ім ляжаў боепрыпас, які акупанты павінны былі скінуць на ўкраінскі пасёлак.