Расеец дапамагаў нелегалам перасякаць мяжу Польшчы і Беларусі
3- 24.09.2022, 15:07
- 4,336
За мінулы дзень амаль дзве сотні мігрантаў спрабавалі патрапіць у ЕЗ.
У Польшчу 23 верасня спрабавалі незаконна патрапіць 90 замежнікаў. Сярод іх - грамадзяне Малі, Турцыі, Туркменістана, паведамляе Памежная служба Польшчы.
Былі затрыманыя тры памагатыя. На ўчастку Чарамха расеец перавозіў грамадзяніна Емена, на ўчастку Мельнік трох еменцаў перавозіў беларус, у Нараўцы грамадзянін Афганістана перавозіў 5 сваіх суграмадзян.
На літоўска-беларускай мяжы за дзень былі затрыманыя 96 мігрантаў, піша Delfi.