Войскі РФ, якія ўцякаюць, пакінулі УСУ трафеі з надпісам «сваіх не кідаем»
8- 24.09.2022, 15:12
- 13,770
![Войскі РФ, якія ўцякаюць, пакінулі УСУ трафеі з надпісам «сваіх не кідаем»](https://i.c97.org/ai/510473/aux-head-1660028660-20220420_ork_360.jpg)
Украінскія байцы пакпілі з акупантаў.
Сілы абароны Украіны сярод зброі, якую кінулі войскі Расеі падчас уцёкаў, знайшлі гранатамёты, боепрыпасы і нават беспілотнік. Прычым на скрынцы ад кінутага беспілотніка было напісана «Сваіх не кідаем».
Журналіст Раман Бачкала ў сваім Telegram-канале апублікаваў відэа, як украінскія вайскоўцы працягваюць знаходзіць узбраенні, якія расейскае войска пакінула падчас уцёкаў са сваіх пазіцый. Гэтым разам знойдзены гранатамёты, боепрыпасы і беспілотнік.
![](https://i.c97.org/ai/517107/aux-1664021484-1.jpg)
Характэрна, на скрынцы, у якой быў сам беспілотнік, напісана «Сваіх не кідаем» - адзін з дэвізаў, якім ганарацца расейскія акупацыйныя войскі.
УСУ сказалі «дзякуй» акупантам за беспілотнік.
«Асаблівы дзякуй за беспілотнік. Што цікава, калі звярнуць увагу, то на скрынцы з дронам напісана «Сваіх не кідаем». Верым! Не «кідайце», нам падабаецца», - падкрэслілі ў Страткоме УСУ.