У менскім ГЦ «Дана Мол» абрынуўся ліфт з падлеткамі
50- 24.09.2022, 19:45
- 40,388
![У менскім ГЦ «Дана Мол» абрынуўся ліфт з падлеткамі](https://i.c97.org/ai/346283/aux-head-1566914732-20190827_dana_mall_360.jpg)
Ёсць пацярпелыя.
У менскім гандлёвым цэнтры «Дана Мол» з вышыні другога паверха ўпаў перагружаны ліфт з людзьмі. У кабіне было амаль 20 чалавек — падлеткі, якія прыйшлі на сустрэчу з ціктокеркай Міланай Хаметавай, паведамляе «Еўрарадыё».
На здарэнне выехалі адна рэанімацыйная і чатыры лінейныя брыгады хуткай медыцынскай дапамогі, паведамляюць у Міністэрстве аховы здароўя. Падлеткаў, якія знаходзіліся ў кабіне, аглядаюць медыкі. Тым, каму гэта было неабходна, аказваецца дапамога.
Мілана Хаметава — 12-гадовая цікток-блогерка спявачка і мадэль. Наведвальнікі, якія прыйшлі на сустрэчу з ёй, шчыльна запоўнілі цэнтральны хол і ўсе тры паверхі ГЦ.
![](https://i.c97.org/ai/517117/aux-1664025885-1.jpg)