25 лютага 2024, Нядзеля, 21:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін падпісаў пакет паправак аб вайсковай службе

35
Пуцін падпісаў пакет паправак аб вайсковай службе

Расейскі дыктатар спалохаўся добраахвотнай здачы ў палон мабілізаваных.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб узмацненні жорсткасці пакарання за злачынствы супраць вайсковай службы ў перыяд мабілізацыі і ва ўмовах узброенага канфлікту, а таксама аб увядзенні крымінальнага пакарання за добраахвотную здачу ў палон і марадзёрства, піша «Медуза».

Закон быў у экстранным парадку прыняты Дзярждумай РФ 20 верасня, напярэдадні абвяшчэння ў Расеі мабілізацыі.

Папраўкі, між іншым, узмацняюць жорсткасць пакаранне за самавольнае пакіданне часткі, невыкананне загаду і дэзерцірства ў перыяд мабілізацыі.

За адмову ад удзелу ў вайсковых дзеяннях законам прадугледжаная да трох гадоў пазбаўлення волі, а калі такая адмова пацягнула «цяжкія наступствы» - да 10 гадоў. Такі ж тэрмін прадугледжаны за невыкананне загада.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках