2 снежня 2022, Пятніца, 13:07
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Уначы ў Расеі падпалілі ваенкамат і прыёмную партыі «Адзіная Расея»

10
Уначы ў Расеі падпалілі ваенкамат і прыёмную партыі «Адзіная Расея»

У акно ваенкамата кінулі «кактэйль Молатава».

У ноч на суботу 24 верасня ў расейскім горадзе Канску ў Краснаярскім краі загарэўся ваенкамат, паведамляе расейская служба «Бі-бі-сі».

Прыкладна ў гадзіну ночы невядомы мужчына кінуў у акно першага паверха «кактэйль Молатава». Пажарныя, якія прыехалі на месца, патушылі ўзгаранне, будынак не пацярпеў. Але ў пакоі выгарала мэбля. Паводле інфармацыі «7 канала Краснаярск» ваенкамат спрабаваў падпаліць пажылы мужчына.

У горадзе Салават каля дзвярэй грамадскай прыёмнай «Адзінай Расеі» хтосьці падпаліў аўтамабільныя пакрышкі. Пажар патушылі, але ў выніку ўзгарання пацярпелі пластыкавыя ўваходныя дзверы.

Новая хваля падпалаў ваенкаматаў пачалася ў Расеі 21 верасня, калі Пуцін абвясціў аб мабілізацыі. За тры дні вядома аб спробах падпалаў ваенкаматаў як мінімум у шасці расейскіх рэгіёнах. Яшчэ ў некалькіх выпадках людзі спрабавалі падпаліць будынкі гарадскіх адміністрацый.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».