10 лiстапада 2024, Нядзеля, 19:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мабілізацыя па-крамлёўску: адчайны крок не дапаможа Пуціну

9
Мабілізацыя па-крамлёўску: адчайны крок не дапаможа Пуціну

Тэмпы мабілізацыі ў Расеі дэманструюць, што ў «частковага» там толькі назва.

Планы адлавіць мільён мужчын прызыўнага ўзросту, якія трапілі ў СМІ, пацвярджаюць камісарыяты па ўсёй Расеі, якія вылоўліваюць расейцаў на вайну ва Украіну. Аднак нават гэты крок не дапаможа Пуціну панаваць на ўкраінскай зямлі, гаворыцца ў матэрыяле ТСН.

Для падаўжэння дробнай 3-дзённай спецаперацыі Вярхоўны галоўнакамандуючы Расеі прымусіў расейцаў слухаць «спіч2 аб пагрозе суверэнітэту федэрацыі. Адкуль пагроза ўзялася, калі ўсё ішло паводле плана, Пуцін не патлумачыў. Таму контрнаступ украінскіх узброеных сіл на Поўдні і Усходзе фронту - для «глыбіннага народа» РФ дагэтуль неймаверны. Ды і лічба страт, абвешчаная Шайгу, быццам мізэрная, нейкіх 5 тысяч загінулых. Дык навошта мабілізацыя і навошта Пуціну яшчэ 300 тысяч жаўнераў? Куды падзеліся папярэднія 250 тысяч, якія пайшлі ва Украіну ў лютым гэтага года?

Згодна з афіцыйнымі звесткамі, ва Украіне знішчаныя 60 тысяч расейскіх акупантаў, гэта значыць, фактычна кожны 4-ы з тых, хто прыйшоў на нашу зямлю, забіты. І тут важная дэталь - гэта былі самыя падрыхтаваныя часткі другога войска свету. Сюды ж дадаецца страта баявой тэхнікі, лік якой ідзе на тысячы.

І пакуль украінскае войска атрымлівае ўсё навейшыя ўзоры сучаснай зброі, у тым ліку дальнабойнай, расейцы раскансервуюць для навабранцаў старыя склады, выграбаючы тэхніку 60-х і нават 50-х гадоў мінулага стагоддзя.

Адзінае, што застаецца ў арсенале Крамля - браць не якасцю, а колькасцю. Так у ход і ідзе жывая сіла, якую вайскоўцы завуць «гарматным мясам». Каб прыкрыць правал ва Украіне, Пуцін гатовы адправіць сюды сотні тысяч непадрыхтаваных грамадзян. Калі дакладней, заяўленая колькасць жаўнераў - гэта мільён рэзервістаў.

Калі ўважліва паглядзець у крамлёўскі ўказ, то следам за шостым пунктам адразу ідзе восьмы. Сёмы ж сціпла лунае пазнакай «для службовага карыстання». Менавіта тут, як заяўляюцца крыніцы «Новой газеты», указаная колькасць аб патрабаванні адлавіць мільён рэзервістаў па ўсёй Расеі.

У Крамлі на такое выкрыццё пуцінскі рот Пяскоў заявіў, што гэта хлусня. Але ён і перад гэтым заяўляў, што і мабілізацыі не будзе, а яшчэ раней - што не будзе ніякай поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны.

Тым часам расейскія сенатары збіраюцца скараціць пералік хвароб, якія даюць права не паміраць за Пуціна. За першыя дні мабілізацыі камісарыяты вылавілі сотні расейцаў і яны ўжо рухаюцца ў невядомым кірунку. Адным заяўляюць аб вучобе, іншых адпраўляюць на поле бою. Толькі тады да многіх нарэшце дайшло - гэта не карцінка ў тэлевізары, дзе Пуцін з Шайгу распавядаюць як нішчаць нацыстаў і «вызваляюць спрадвечна расейскія землі». Звычайныя расейцы, яшчэ ўчора рукамі і нагамі за спецаперацыю сёння крычаць «не вайне».

Тыя, хто разумнейшы і ў каго больш грошай, штурмуюць межы ў надзеі ўцячы далей ад кіпцюроў рэжыму. Пачалі ліквідаваць і літары Z.

У найбліжэйшыя дні ці нават тыдні ніякіх сотняў тысяч жаўнераў на падмацаванне акупантаў ва Украіне не будзе. Падчас планавых прызываў войскі Расеі збіраюць да 140 тысяч прызыўнікоў і гэты працэс доўжыцца амаль 5 месяцаў. Сёння тым жа камісарыятам пастаўленая задача адшукаць мільён. Імаверна, напярэдадні абвяшчэння мабілізацыі ў Расеі перапісалі крымінальны кодэкс, вызначыўшы, што ўхіленне ад прызыву - гэта 15 гадоў турмы. Але як давёў ужо ПВК «Вагнер» нядаўнім зэкаўскім наборам - у турме ад Пуціна таксама не схаваешся. Крамлёўскі карлік усё яшчэ здольны на расейскую «магілізацыю», варта спадзявацца, што апошнюю.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках