У расейскай вёсцы каля Кемерава мабілізавалі ўсіх мужчын
45- 24.09.2022, 21:08
- 37,992

Паведамляецца, што ў суседніх вёсках такая ж сітуацыя.
У вёсцы Цюменева (Кемераўская вобласць РФ) была мабілізаваная ўся мужчынская частка насельніцтва. Пра гэта novayagazeta.eu паведаміла крыніца.
Паводле ягоных слоў, усяго ў вёсцы Цюменева былі мабілізаваны 59 мужчын.
- Сёння хадзілі па дварах і раздавалі позвы. У панядзелак трэба прыбыць у ваенкамат, - распавёў суразмоўца выдання.
Пры гэтым ён дадаў, што ў суседніх вёсках назіраецца такая сітуацыя.

