19 красавiка 2024, Пятніца, 16:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Пуціна думаюць аб увядзенні ваеннага становішча

20
У Пуціна думаюць аб увядзенні ваеннага становішча

30 верасня расейскі дыктатар плануе выступіць у Савеце Федэрацый.

У Расеі 30 верасня плануецца "далучыць" да свайго складу акупаваныя рэгіёны Украіны. У сувязі з гэтым расейскі дыктатар Пуцін плануе выступіць у Савеце Федэрацый. Як перадае ТСН, пра гэта паведамляюць расейскія СМІ са спасылкамі на крыніцы ў Крамлі.

Паводле звестак расейскіх прапагандыстаў, у Крамлі 27 верасня плануюць абвясціць вынікі фэйкавых "рэферэндумаў", 28 верасня — закрыць расейскія межы, 29 верасня Савет Федэрацый плануе анэксаваць тэрыторыі Украіны, 30 верасня Пуцін павінен выступіць у Савеце Федэрацый і абвясціць украінскія тэрыторыі "расейскімі".

Таксама ў Крамлі абмяркоўваецца магчымасць увядзення ў Расеі ваеннага становішча і забароны выезду з краіны мужчынам.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках