20 лiстапада 2024, Серада, 8:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне ліквідавалі камандзіра штурмавога атрада войска РФ і сябра Прыгожына

23
Ва Украіне ліквідавалі камандзіра штурмавога атрада войска РФ і сябра Прыгожына

Кухар Пуціна асабіста прыбыў на пахаванне аднаго з самых вядомых наймітаў Вагнера.

Узброеныя сілы Украіны ліквідавалі камандзіра штурмавога атрада войска РФ і ўдзельніка так званай ПВК «Вагнер» Аляксея Нагіна. На пахаванне акупанта ў Валгаград асабіста прыехаў расейскі алігарх і давераная асоба прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, а ў сумяшчальніцтве і ўладальнік кампаніі наймітаў Яўген Прыгожын, паведамляе obozrevatel.com.

Як пішуць расейскія СМІ, вайсковец РФ разам з бізнэсоўцам займаліся супольныміздымкамі фільма «Сонцапёк» пра Данбас і стужкі пра ПВК «Найлепшыя ў пекле». Апошнюю Нагін ужо не ўбачыць.

«У фільме «Найлепшыя ў пекле» скрупулёзна апісаны адзін з баёў, якім кіраваў Аляксей Нагін - выбітны камандзір, тактык і стратэг, які не саромеўся з аўтаматам у руках схадзіць у бой, каб, як і раней, пабыць на месцы камандзіра штурмавых груп. Ён загінуў 20 верасня і пасмяротна ўдастоены звання Героя Расейскай Федэрацыі. Калі б кожны камандзір, кожны кіраўнік перыядычна залазіў у акоп, браў у рукі аўтамат ці проста часцей размаўляў з народам, то Расея была б па-сапраўднаму вялікай», - цынічна заявіў «кухар» Пуціна.

Цікава, што на пахаванне Нагіна Прыгожын прыйшоў з прымацаванымі знакамі адрознення «Залатая Зорка» Героя РФ і аналагічнымі «Зоркамі» званняў героя «ДНР» і «ЛНР».

Адзначым, Нагіну быў 41 год. Ён прайшоў Чачэнію і Сірыю, а ў 2014 годзе быў у Крыме, а цяпер прымаў непасрэдны ўдзел у крывавай «спецаперацыі» ва Украіне.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках