4 траўня 2024, Субота, 22:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія жанчыны прыдумалі «бізнэс» на мабілізаваных

98
Расейскія жанчыны прыдумалі «бізнэс» на мабілізаваных

Расейцы працягваюць уражваць сваім цынізмам.

Расейка, якая магчыма пражывае ў часова акупаваным Крыме, падзялілася «бізнэс-ідэяй», якая дапаможа ёй зарабіць на мабілізацыі.

Яна расказала, што яе знаёмага хутка мабілізуюць. Пакуль гэтага не адбылося, яна просіць яго ажаніцца, каб пасля ягонай смерці ва Украіне яна змагла атрымаць 7 мільёнаў рублёў ад дзяржавы, піша «Главред».

Жанчына шчыра абуралася, што знаёмы не спяшаецца ажаніцца, хоць для яе «гэта вельмі важна», таму што дазволіць закрыць іпатэку.

«У мяне 2 непаўналетніх дзяцей, я змагу атрымліваць ільготы і дапамогу. Складана ўявіць, колькі такіх мужчын у Крыме маглі б дапамагчы самотным жанчынам развязаць пытанні з пазыкамі. Жах, што даводзіцца іх угаворваць», - паскардзілася «бізнэсоўка».

Расейка дадала, што для мужчын таксама безумоўны плюс у гэтай сітуацыі. Бо калі ён ажэніцца, то яму «будзе да каго вяртацца, будзе тая, якая будзе яго чакаць».

Напісаць каментар 98

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках