20 красавiка 2024, Субота, 5:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У расейскіх рэгіёнах паляць вайсковыя камісарыяты

15
У расейскіх рэгіёнах паляць вайсковыя камісарыяты

Іх закідваюць кактэйлямі Молатава.

У нядзелю ў Калінінградскай і Ленінградскай абласцях Расеі, а таксама ў Мардовіі падпалілі ваенкаматы.

Пра гэта паведамляе «Новая газета. Европа» са спасылкай на мясцовыя СМІ і тэлеграм-каналы 47news, Amber Mash, «Калінінград №1», 7х7

У горадзе Кіраўск Ленінградскай вобласці падпалілі вайсковы камісарыят, падвесіўшы на аконную кратку каністру з бензінам.

Як паведамляе 47news, а палове на пятую раніцы невядомы ў Кіраўску прасвідраваў адтуліну ў акне аднаго з кабінетаў вайсковага камісарыяту і ўставіў у яго шланг, які паступова падаваў паліва з каністры, падвешанай да кратаў на акне. Загарэўся кабінет плошчай каля дзесяці квадратных метраў, пажар патушыў начны вартаўнік. Падпальшчыка пакуль злавіць не ўдалося.

У Чарняхоўску ў Калінінградскай вобласці ў вайсковы камісарыят кінулі «кактэйль Молатава», паведамляе Amber Mash. Сцвярджаецца, што загарэлася сцяна будынка, плошча пажару складала паўтара метра, але яго патушылі дзяжурныя. Пры гэтым «Калінінград №1» сцвярджае, што загарэлася толькі шыльда, а сам будынак не пацярпеў. Абодва каналы паведамляюць, што зараз на месцы паліцыянты праводзяць праверку. Amber Mash удакладняе, што падпальшчыка затрымалі.

Таксама ў ноч на нядзелю загарэўся вайсковы камісарыят у горадзе Рузаеўка ў Мардовіі пасля таго, як у акно будынка кінулі два «кактэйлі Молатава». Пра гэта паведамляе 7х7 са спасылкай на сам ваенкамат.

Акрамя таго, стала вядома, што загарэўся будынак адміністрацыі пад Гатчынай у Ленінградскай вобласці. У яго таксама кінулі «кактэйлі Молатава». Плошча пажару склала 50 квадратных метраў, пацярпелых няма.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках