27 красавiка 2024, Субота, 3:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ нанеслі магутныя ўдары па пунктах кіравання расейскіх войскаў ва Украіне

УСУ нанеслі магутныя ўдары па пунктах кіравання расейскіх войскаў ва Украіне

Ранішняя справаздача ўкраінскага Генштаба.

Вайсковыя Узброеныя сілы Украіны адбілі атакі расейскіх захопнікаў у раёне 13 населеных пунктаў.

Пра гэта гаворыцца ў Аператыўнай інфармацыі Генеральнага штаба УСУ ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Учора падраздзяленні Сіл абароны адбілі атакі супраціўніка ў раёнах населеных пунктаў Спорны, Салядар, Маёрск, Бахмут, Падгароднае, Выемка, Курдзюмоўка, Зайцавае, Новаміхайлаўка, Першамайскае, Каменка, Перамога і Паўлаўка», - гаворыцца ў справаздачы.

Таксама авіяцыя Сіл абароны Украіны нанесла 33 удары. Пацверджанае знішчэнне 25 раёнаў засяроджвання жывой сілы і вайсковай тэхнікі супраціўніка і 8 пазіцый зенітных ракетных комплексаў. Акрамя таго, падраздзяленні супрацьпаветранай абароны знішчылі адзін самалёт Су-25, гелікаптэр Мі-8 і 2 БПЛА супраціўніка.

Разам з тым, ракетныя войскі і артылерыя ўчора знішчыла 6 пунктаў кіравання, 12 раёнаў засяроджвання жывой сілы і тэхнікі супраціўніка, 2 пазіцыі зенітных ракетных комплексаў, 3 падраздзяленні ракетных войскаў і артылерыі, 6 складоў з боепрыпасамі, а таксама 9 асобных важных цэляў.

Як заяўляюць у Генштабе, расейскія акупанты працягваюць несці страты.

«Пацверджанае яшчэ адно дакладнае патраплянне 24 верасня гэтага года па раёне засяроджвання варожай тэхнікі на тэрыторыі прамысловай зоны ў межах горада Херсон. Папярэдне, супраціўнік страціў да 10 адзінак вайсковай тэхнікі, страты ў асабовым складзе ўдакладняюцца», - гаворыцца ў справаздачы.

Сітуацыя на поўдні Украіны

Сёння, 25 верасня, Адэса была атакаваная дронамі-камікадзэ, вораг тройчы трапіў у адмінбудынак у цэнтры горада. Працягваецца выратавальная аперацыя і тушэнне пажару. Яшчэ адзін робат збілі сілы супрацьпаветранай абароны. У Адэсе з-за наступстваў атакі дронамі-камікадзэ прыпынены рух некалькіх тралейбусных маршрутаў. Таксама пашкоджаны жылыя дамы.

25 верасня а 15.00 украінская супрацьпаветраная абарона збіла дрон-камікадзэ, якім вораг спрабаваў атакаваць Мікалаеў.

Таксама ўчора на поўдні папярэджаны праход расейскай дыверсійна-выведвальнай групы ў тыл Узброеных сіл Украіны. Падраздзяленні акупацыйных войскаў засяроджваюць асноўныя намаганні на ўтрыманні захопленых тэрыторый і стрыманне наступальных дзеянняў УСУ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках