У Чырвоным касцёле Менска здарыўся пажар
9- 26.09.2022, 9:33
- 7,840
![У Чырвоным касцёле Менска здарыўся пажар](https://i.c97.org/ai/385621/aux-head-1594619340-202020713_kras_kostiol_t.jpg)
Узгаранне адбылося ўночы.
У Менску ў Чырвоным касцёле здарыўся пажар. Падрабязнасці агучылі ў Міністэрстве надзвычайных сітуацый.
Паводле інфармацыі ведамства ,а 03.35 у МНС паступіла паведамленне аб пажары ў Чырвоным касцёле. Пазней высветлілася, што загарэлася электраправодка.
- У выніку здарэння пашкоджаная маёмасць на плошчы блізу 20 квадратных метраў, - удакладнілі ў МНС.
І дадалі, што ў выніку здарэння ніхто не пацярпеў.