29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У расейскім Іжэўску мужчына напаў на школу і адкрыў страляніну

8
У расейскім Іжэўску мужчына напаў на школу і адкрыў страляніну

Ёсць загінулы.

Нападнік, які зладзіў напад на школу ў расейскім Іжэўску стрэліў у ахоўніка. Са звестак Baza, ён загінуў, паведамляе «Медуза».

Затым стралок параніў як мінімум двух школьнікаў, піша тэлеграм-канал. Частка дзяцей закрылася ў кабінетах. Іншых настаўнікаў і вучняў, як паведамлялася раней, эвакуююць са школы.

На месца прыехалі паліцыянты, Расгвардыя і хуткая дапамога, паведамляюць Mash і Baza.

Аб асобе стрэлка нічога невядома. Паводле інфармацыі Baza і 112, гэта мужчына, апрануты ў чорнае.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках