У расейскім Урупінску мужчына пратараніў камісарыят аўто і закідаў «кактэйлямі Молатава»
38- 26.09.2022, 11:35
- 25,842
У Сетцы з'явілася відэа нападу.
У расейскім Урупінску Валгаградскай вобласці падпалілі будынак мясцовага вайсковага камісарыяту пасля абвяшчэння Пуціным масавай мабілізацыі. Мужчына пратараніў дзверы камісарыята аўто і закідаў будынак гаручай сумессю.
Адпаведнае відэа з камер назірання ўжо выклалі ў Сеткі. На іх адлюстраваны момант падпалу. Відэа апублікаваў пракрамлёўскі Telegram-канал MASH.
Адзначаецца, што падпал адбыўся блізу 4 раніцы 26 верасня. Ва Урупінску загарэўся будынак вайсковага камісарыята ва Урупінскім і Новамікалаеўскім раёнах, адкуль напярэдадні накіравалі некалькі дзясяткаў мабілізаваных мужчын на вайну ва Украіну.